Мінскія кіроўцы здаюць у ДАІ "догументы" (фота)
Менавіта так напісана на квіточку электроннай чаргі, які ў "Ждановічах" штодня атрымліваюць ад 300 да 500 чалавек.
Адсканаваны квіток даслаў у рэдакцыю Еўрарадыё адзін з кіроўцаў, якія 29 чэрвеня рэгістравалі аўтамабілі ў мінскім ДАІ. Па яго словах, ужо ў 9:00 першыя 300 месцаў у чарзе на рэгістрацыю аўто былі занятыя. Крыху пазней ДАІ пашырыла прыём яшчэ на 100 месцаў.