Мінскія школьнікі будуць ездзіць бясплатна без абмежаванняў

Беларускім школьнікам было дазволена карыстацца правам бясплатнага праезду толькі ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня, і толькі калі яны едуць са школы дахаты ці наадварот. У астатніх выпадках вучні павінны будуць плаціць за праезд.

Але сталіца вырашыла абыйсціся без гэтых абмежаванняў. Пра гэта распавёў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. "У сувязі з тым, што сталіца тэрытарыяльна вялікая і гурткі, спартовыя секцыі знаходзяцца далёка, мы вырашылі, што школьнікі будуць ездзіць бясплатна", - патлумачыў ён..

 Канчатковае рашэнне прымуць дэпутаты Мінгарсавета 19 сакавіка, паведамляе Intex-press.