Мінскія ўлады адмовіліся ад ідэі арэнднага жытла?

Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Па яго словах, гэтыя дамы сталі інтэрнатамі для медыкаў, настаўнікаў, міліцыянераў і супрацоўнікаў метрапалітэна. Чыноўнік паведаміў, што ў наступным годзе працягнецца будаўніцтва інтэрнатаў кватэрнага тыпу.

Будаўніцтва арэндных дамоў у Мінску абмяркоўваецца ўжо не менш за тры гады, адзначае БелаПАН. Напрыканцы мінулага года сталічныя ўлады шумна абяцалі пачаць сёлета будаўніцтва 19-павярховага дома з арэнднымі кватэрамі.