Мінскія ўлады хочуць перавесці "нулявыя" класы з садкоў у школы
Прычынай стаў недахоп месцаў у дзіцячых садках. Па словах старшыні Мінгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі, эксперымент пачнецца ў Фрунзенскім раёне Мінску.
Ладуцька: "Гэта больш эканамічны шлях. Па Фрунзенскім раёне дазволіць дадаткова атрымаць у гэтым годзе 650 месцаў у дзіцячых дашкольных установах за кошт перамяшчэння нулявых груп у агульнаадукацыйныя школы. На гэтыя месцы, якія вызваліліся ў дзіцячых садках, прыйдуць дзеці, якім патрэбны гэтыя месцы. Таму, што Фрунзенскі раён — гэта раён, які дынамічна развіваецца".