"Мінсктранс" самастойна адмяніў студэнтам плату за праезд

Такое рашэнне прынятае ўнутраным загадам па прадпрыемстве "МІнсктранс", паведамляе БелаПАН.

Раней Мінгарвыканкам паведаміў, што гэтая норма пачне дзейнічаць 1 кастрычніка. Такое рашэнне Мінгарвыканкама патрабуе працяглага ўзгаднення, у тым ліку з дэпутатамі Мінгарсавета. А вось "Мінсктранс" мае права прымаць такое рашэнне самастойна, без узгадненняў.

Дарэчы, грошы за праязныя на верасень студэнтам вяртаць не будуць.