Мінску не падабаюцца ўмовы сумесных праграм з Еўрасаюзам
Пра гэта заявіў журналістам у панядзелак амбасадар Беларусі ў Бельгіі, пастаянны прадстаўнік пры ЕС Андрэй Еўдачэнка.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, кіраўніцтва Беларусі лічыць непрымальнымі ўмовы, якія вылучае Еўрасаюз па падрыхтоўцы праграм і праектаў для нашай краіны.
Еўдачэнка заяўляе, што на пачатку праекта "Дыялог для мадэрнізацыі" гаварылася, быццам ЕС распрацуе гэту праграму ў шчыльным узаемадзеянні з афіцыйным Мінскам. Другой умовай, кажа дыпламат, было тое, што гэтая праграма будзе накіраваная на органы дзяржкіравання Беларусі і, у той жа час, на ўсё беларускае грамадства. Аднак, заяўляе Еўдачэнка, "ніводная з гэтых опцый не была выкананая Еўрасаюзам".
Па словах амбасадара, беларускі бок не толькі не быў запрошаны да распрацоўкі праграмы, але і дзяржорганы ў яе былі занесеныя паводле рэшткавага прынцыпу.
Фота — ctv.by