Мірны і Нестар выйгралі выніковы тэнісны турнір у Лондане
У фінале яны перамаглі палякаў Макоўскага і Фірстэнберга.
Беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар, якія займаюць 3-е месца ў сусветным рэйтынгу мужчынскіх тэнісных пар, сталі пераможцамі парнага разраду выніковага гадавога турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Ён завяршыўся ўчора ў Лондане.
У фінальным паядынку беларуска-канадскі дуэт узяў верх над восьмай парай сусветнага рэйтынгу – палякамі Марыюшам Фірстэнбергам і Марцінам Маткоўскім. Сустрэча завяршылася з лікам 7:5, 6:3. Паядынак працягваўся гадзіну і 19 хвілін.