Мірон павіншаваў з угодкамі нараджэння Янкі Купалы
Бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся на высакавольтнай лініі апоўначы 10 ліпеня на ўездзе ў Віцебск з боку пасёлка Кіраўскі.
Як перадае Радыё "Свабода", ён лунаў усю ноч, пакуль зранку яго не знялі супрацоўнікі МНС. Віцебскі апазыцыянер Барыса Хамайда кажа, што да сцяга была прымацаваная цыдулка да 130-х угодкаў Янкі Купалы.
У пасланні напісана: "Сёння ўзгадваюцца знакамітыя радкі Паэта: "Паўстаньце, край ваш стогне родны, заве збаўляць, як зваў не раз". Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!"
Фота — svaboda.org