Мітрапаліта Філарэта выпісалі з рэанімацыі
Увечары 7 ліпеня кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы адправілі дадому ў Мінск.
Нагадаем, што прыкладна апоўдні ў суботу патрыярху стала кепска ў гомельскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Там праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды ўступлення на пасаду епіскапа Стэфана як кіруючага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі. У Гомелі стаяла анамальная спёка і на фоне гарачыні самаадчуванне 77-гадовага Філарэта раптам пагоршылася, піша kp.by
Яго павезлі на “хуткай” у Гомельскую гарадскую клінічную лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Стан мітрапаліта ацэньваўся спачатку як цяжкі, але цягам дня ён ачуняў.