Мінскі школьнік паведаміў пра "захоп" школы
Гэта адбылося ў сераду, 24 кастрычніка, у 10-ю гадавіну падзеяў з закладнікамі "Норд- Оста" ў Маскве.
12-гадовы падлетак пазваніў на нумар 102 з таксафона каля школы на вуліцы Гашкевіча. Ён паведаміў, што школу захапілі. "Тэлефоннага тэрарыста" выявілі вельмі хутка. Цяпер настаўнікі і міліцыянты высвятляюць, што прымусіла хлопчыка зрабіць такое паведамленне, адзначае interfax.by.
Нагадаем, 24 кастрычніка 2002 года ў Маскве ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы падчас мюзіклу "Норд-Ост" тэрарысты захапілі амаль тысячу закладнікаў і ўтрымлівалі іх каля трох сутак.
Фота — firstmoscow.ru