Моладзевыя актывісты Мінска ратуюць Кальварыйскія могілкі
Непрыбраныя магілы 19 стагоддзя пагражаюць зруйнаваць.
Першая ўборка на Кальварыі прайшла 7 студзеня. Яе зладзілі сябры аб’яднання “Гісторыка”. Яны здзіўленыя ініцыятывай па знішчэнні магіл, бо Кальварыйскія могілкі ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. І паводле заканадаўства забаронена рабіць якія-небудзь працы або змяняць выгляд гэтых могілак, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што установа
"Спецкамбінат", адказная за гарадскія могілкі, змясціла на агароджы некаторых
пахаванняў папярэджанне аб ліквідацыі магіл 19 стагоддзя, калі яны застануцца
непрыбранымі і недагледжанымі.