Мовазнаўцы: МКАД нельга скарачаць да МУНД

Нагадаем, што нядаўна Мінская кальцавая аўтадарога ўвайшла ў склад горада. Ранейшую назву МКАД замянілі на "Магістральная вуліца бесперапыннага руху". Рускамоўны скарот МУНД стаў крыніцай шматлікіх злых жартаў.

У каментары "Народнай газеце" мовазнаўца Ігар Капылоў адзначыў, што цяпер дарога стала вуліцай. А назвы вуліц не маюць абрэвіятураў. Як прыклад ён згадаў вуліцу Лейтэнанта Кіжаватава, а не проста Кіжаватава, а таксама вуліцу Леаніда Бяды.

А вось скарачэнне МКАД дапускалася, бо азначала дарогу, а не вуліцу.

Фота — belarus.by