МУС Беларусі прапануе ўзаконіць каменданцкую гадзіну для падлеткаў
МУС падрыхтавала прапановы па распрацоўцы закона, які б забараніў непаўналетнім знаходзіцца ў грамадскіх месцах пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні прафілактыкі МУС.
У міліцэйскім ведамстве нагадалі, што раней падобныя нормы дзейнічалі ў рэгіёнах Беларусі і былі замацаваны ў розных дакументах, прынятых на мясцовым узроўні. Як лічаць у МУС, увядзенне каменданцкай гадзіны магло б стаць дадатковай мерай па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці. Бо непаўналетнія парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ўначы.
Фота: files.kinoros.ru