МУС пацвярджае: затрыманы начальнік упраўлення ўласнай бяспекі

"На падставе сабраных і накіраваных у Следчы камітэт матэрыялаў у адносінах Уладзіміра Кротава распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу Беларусі (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці)", — цытуе паведамленне МУС БЕЛТА.

Нагадаем, пра арышт высокапастаўленага міліцэйскага чыноўніка 16 сакавіка паведаміла "Хартыя'97" са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве ўнутраных справаў. Аднак у той жа дзень  МУС апублікавала адмысловую заяву і абвергла інфармацыю пра арышт Кротава.