МУС Расіі гатовае накіраваць у Мінск сваіх экспертаў

Кіраўнік МУС Расіі Рашыд Нургаліеў 12 красавіка сустрэўся з афіцыйным прадстаўніком МУС Беларусі пры пасольстве рэспублікі ў РФ Віктарам Філістовічам. Нургаліеў выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам.

"МУС Расіі разглядае магчымасць камандзіравання спецыялістаў дэпартамента па процідзеянні экстрэмізму і, магчыма, іншых падраздзяленняў МУС Расіі ў Рэспубліку Беларусь для аказання метадычнай і практычнай дапамогі", - сказаў Нургаліеў.

Філістовіч падзякаваў Нургаліеву за прапанаваную дапамогу і канструктыўнае ўзаемадзеянне, што склалася паміж міністэрствамі дзвюх краін.

Ён таксама паведаміў, што ужо правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дэпартамента аховы грамадскага парадку, іншых падраздзяленняў МУС Расіі, падчас якіх ішла размова аб аператыўным абмене інфармацыяй, іншых формах узаемадзеяння.

Філістовіч плануе правесці дадатковыя кансультацыі з МУС Беларусі, пасля якіх сфармулюе канкрэтныя прапановы па аказанні дапамогі, перадае РІА Новости.

Фота: gazetaby.com