Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за 3 долары
Недабудаваны музей-сядзіба беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага размешчаны ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебшчыны.
Будынак выставілі на аўкцыён, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска". Ён пройдзе 16 снежня, пачатковы кошт продажу складае 35 тысяч рублёў.
Сапраўдная сядзіба Буйніцкага не захавалася. У 1975 годзе магілу Буйніцкага перанеслі ў Празарокі, тады ж адкрылі помнік. У 1994 годзе насупраць помніка пачалі ўзводзіць будынак музея-сядзібы. У 1998 годзе будоўлю прыпынілі, паспеўшы толькі закласці падмурак і часткова ўзвесці сцены. З таго часу даўгабуд плошчай амаль 400 квадратных метраў муляе вочы чыноўнікам.
Прадаць незавершаны будынак спрабавалі яшчэ ў 2009 годзе, аднак пакупнікоў не знайшлося. Цяпер прынятае рашэнне разабраць спаруду, калі музей не выкупяць да 2012 года. Калі знойдзецца пакупнік, ён будзе абавязаны адкрыць экспазіцыю, прысвечаную Буйніцкаму.
Нагадаем, што сёлета споўнілася 150 гадоў з дня народзінаў Ігната Буйніцкага.