Мужчына адсёк галовы маці і бабулі, каб яны "не пакутавалі"

25-гадовы вясковец спачатку забіў 48-гадовую маці, якая глядзела тэлевізар, а пасля — 72-гадовую бабулю, якую заманіў у хату. На допыце ён патлумачыў, што не хацеў, каб яны пакутавалі на "іншым свеце". А дзядулю ён не любіў, таму пакінуў яго "пакутаваць".

Як паведамляе УНІАН, забойца некалькі гадоў хварэў на шызафрэнію. Пасля здзейсненых забойстваў ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але зрабіць гэта перашкодзілі міліцыянты.