Мужчына амаль 30 гадоў памылкова правёў у турме

У 1984 годзе амерыканец Рандальф Арлідж быў прызнаны вінаватым у нанясенні больш чым 40 нажавых раненняў Кэралайн Армстранг. Жыхара штата Тэхас асудзілі на 99 гадоў зняволення за жорсткае забойства.

Як паведамляе РІА "Новости", быў праведзены аналіз ДНК воласа мужчыны, які знайшлі ў аўтамабілі забітай. Адвакатам удалося даказаць, што забойцам была іншая асоба, а не Рандальф Арлідж. У панядзелак 58-гадовага мужчыну прызналі невінаватым і выпусцілі на волю.

Фота — Fotolia