Мужчына пайшоў у лес са стрэльбай... ламаць галінкі для венікаў
У Докшыцкім раёне затрымалі мясцовага жыхара, які ішоў па лесе з паляўнічай стрэльбай, схаванай пад курткай.
Ён патлумачыў супрацоўнікам Упраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, што ламаў галінкі для венікаў, а зброю знайшоў. Яе ён, нібыта, збіраўся здаць у міліцыю. Але яму не паверылі.
Паколькі стрэльба была незарэгістраваная, а дазволу на паляванне мужчына не меў, яго аштрафавалі на 4 мільёны рублёў, стрэльбу канфіскавалі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net