Мужчына ўратаваў ад пажару суседскіх дзяцей
Дзве дзяўчынкі 2007 і 2008 года нараджэння засталіся ў кватэры адны.
Пажар адбыўся ў гарадскім пасёлку Лужэсна Віцебскага раёну 23 снежня. Ратавальнікаў выклікала суседка, якая ўбачыла задымленне ў двухпакаёвай кватэры, дзе жыве жанчына з дзвюма дочкамі. Да прыезду ратавальнікаў дзяцей уратаваў сусед. Пацярпелых у выніку здарэння няма, пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС.
Агонь пашкодзіў памяшканне кухні. Прычыны ўзгарання высвятляецца, інфармуе БЕЛТА.