Музыка Алег Хаменка сёння правядзе творчую сустрэчу
Яе тэмай стане захаванне фальклорных традыцый у сучасным свеце.
На сустрэчы размова пойдзе пра музыку, жыццё, а таксама шмат іншых і невядомых рэчаў, якія тычацца лідара гурта ПАЛАЦ.
Імпрэза адбудзецца 27 красавіка ў рок-бары “Йо-ма-йо”, што месціцца ў мінскім ДК МТЗ (вуліца Даўгабродская, 24).
Пачатак а 19.00, уваход вольны.
Фота: another.by