Музыкантам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра не даплацілі ганарары

Пра гэта "Народнай Волі" распавёў Пётр Лук'янёнак, саліст Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Па яго словах, гастрольны тур адбыўся ў канцы снежня — на пачатку студзеня. Кантракт на выступ музыкі не бачылі, паверылі на слова дырэктарцы — Ірыне Арцімовіч. Музыкам абяцалі плаціць па 35 еўра ў суткі.

Па словах Лук'янёнка, артысты давалі па два канцэрты ў дзень. Яны меліся атрымаць па 520 еўра. Аднак атрымалі толькі па 300. Калі ўлічыць, што ў паездцы было 50 музыкантаў, то недаплочаная сума складае 11 000 еўра.

Дырэктарка аркестра кажа, што не можа нічога вырашыць. У бухгалтэрыі філармоніі нічога не чулі пра гастролі. Усё гэта і змусіла музыкаў напісаць заяву ў следчыя органы.

Фота — remusik.org