МВФ чакае ад уладаў Беларусі плана глыбокіх структурных рэформаў
Гэта ўмова для пачатку перамоваў аб новай праграме stand-by. А плана пакуль няма.
У нашай краіне закончыла працу чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду.
На брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі МВФ Дэвід Хофман адзначыў, што Нацбанку дадзеная рэкамендацыя як найхутчэй павысіць стаўку рэфінансавання. Таксама было прапанавана стрымліваць крэдытаванне дзяржаўных праграмаў.
Дэвід Хофман паведаміў, што з уладамі Беларусі працягнуцца размовы пра эканамічную палітыку і перамовы аб перспектывах новай праграмы. Як заявіў у панядзелак прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, "Беларусь з улікам вялікай зробленай працы можа разлічваць на праграму з фондам", паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, у 2009-2010 гадах наша краіна атрымала ад МВФ на рэалізацыю праграмы stand-by 3 мільярды 600 мільёнаў долараў. Дагэтуль спробы Мінска атрымаць новую падтрымку ад Міжнароднага валютнага фонда не давалі выніку.
Фота — horoshienovosti.com.ua