My Bloody Valentine выклалі ў сеціва новы альбом
Пласцінку "mbv" запісвалі ў зводзілі выключна на аналагавым абсталяванні
My Bloody Valentine выклалі на сваім новым сайце і на YouТube новы альбом. LP пад назвай "mbv", як і назва ўсяго альбома, так і назвы песень напісаныя маленькімі літарамі.
Альбом “mbv” стаў першым поўнафарматнікам гурта з 1991 года. Як прызнаўся саліст каманды Кевін Шылдс, усе, хто чуў запіс, называюць яго"больш дзіўным, чым “Loveless" — папярэдні альбом каманды.
Лонгплэй складаецца з 9 кампазіцый, запіс і звядзенне якіх ажыццяўлялася на аналагавым абсталяванні. У працы над дыскам бралі ўдзел усе чацвёра арыгінальных удзельнікаў групы: гітарыст, вакаліст і аўтар песень Кевін Шылдс, гітарыстка Білінда Батчар, басістка Дэбі Гуг і бубнач Кольм О'Кисаг.
Зрэшты, самі музыкі так не лічаць. Прадавацца альбом будзе адразу ў некалькіх фарматах: праз онлайн, у выглядзе камбінацыі CD і "лічбавых" трэкаў. Ёсць таксама "вінілавы" варыянт.
Фота: montereycountyweekly.com