Мядзведзь прачнуўся ад спячкі і збег з клеткі

Дзікі мядзведзь жыў у клетцы на прыватным падворку каля трох гадоў. Ён знаходзіўся ў зімовай спячцы, яму абсталявалі штучную бярлогу. У нядзелю ён прачнуўся, яго пакармілі, а ўжо раніцай ў панядзелак мядзведзь зламаў клетку і ўцёк.

Як паведамляе РІА "Новости", на пошукі мядзведзя кінутыя нарады паліцыі, у іх удзельнічаюць паляўнічыя. Мясцовае насельніцтва папярэдзілі пра даволі буйную жывёлу, якая неспадзявана можа з'явіцца ў любым месцы горада і ў яго наваколлі.