Мядзведзеў, Януковіч і Лукашэнка могуць сустрэцца ў Кіеве

Трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Дзмітрыя Мядзведзева, Віктара Януковіча і Аляксандра Лукашэнкі, магчыма, пройдзе ў 20-х чыслах красавіка ў Кіеве, паведаміла журналістам дыпламатычная крыніца ў Маскве.

"У 20-х чыслах красавіка ў Кіеве адбудуцца памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Для ўдзелу ў мерапрыемствах запрошаны, у прыватнасці, прэзідэнт Расіі і Лукашэнка", — сказала яна і не выключыла, што "адбудзецца трохбаковая сустрэча" з удзелам прэзідэнта Ўкраіны, перадае РІА "Новости".

Раней паведамлялася, што такая сустрэча можа адбыцца 26 красавіка ў Чарнобылі.