Мытнікі 6 дзён лічылі кантрабандныя цыбуліны кветак
На мытным пункце "Казловічы" на беларуска-польскай мяжы яны затрымалі 6 т клубняў элітных кветак.
Як інфармуе БЕЛТА,
кантрабандны груз знайшлі ў аўтацягніку, які ішоў з Галандыі ў Расію.
Каб праверыць, ці супадае фактычная колькасць тавару з лічбамі ў
дакументах, мытнікам давялося пералічыць 17 т грузу. На гэта сышло 6
дзён. У выніку мытнікі знайшлі 6 т незадакументаваных цыбулін.
Паводле
папярэдніх ацэнак, кошт затрыманай партыі гіяцынтаў, нарцысаў, лілей і
эрэмурусаў складае 800 млн рублёў. Кіроўца кажа, што пры загрузцы
прымаў тавар па колькасці палет без узважвання.