Мытнікі забралі ў расіяніна амаль 9 кг золата

Вёз ён іх проста ў сваім купэ, не маючы ніякіх суправаджальных дакументаў. Як паведамляе "Тэлеграф", на саміх ювелірных вырабах не стаялі прабірныя клеймы Беларусі.

Дарэчы, ад пачатку года мытнікі канфіскавалі больш за 18 кілаграмаў каштоўных металаў, якія незаконна везлі на тэрыторыю Мытнага саюзу.