МЗС абвяргае звесткі пра 650 тысяч кітайскіх мігрантаў

Нагадаем, што эканаміст Яраслаў Раманчук паведаміў, быццам беларускія ўлады збіраюцца прывезці для працы 650 тысяч кітайцаў. Увезеныя мігранты, нібыта, маюць працаваць на будаўніцтве кітайскага тэхнапарку ў Смалявічах пад Мінскам. Сёння гэтую інфармацыю пацвердзіла расійская "Газета.ру" са спасылкай на ананімную крыніцу ў Савеце міністраў Беларусі. 

Аднак прэс-сакратар беларускага МЗС заявіў, што гэта выключна ідэя Раманчука і беларускі ўрад наўрад будзе прыслухоўвацца да яе.

Па словах Савіных, якія перадае interfax.by, у год Беларусь выдае каля 400 тысяч візаў, і толькі 1 тысяча візаў — з правам на працу ў нашай краіне.

Фота — ria.ru