МЗС Беларусі: Associated Press — інструмент заказной прапаганды
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што ў ААН не пацвердзілі, што ім штосьці вядома пра беларускіх наёмнікаў, якія ваююць у Лівіі.
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных пракаментаваў артыкул агенцтва Associated Press адносна заяваў кіраўніка Групы ААН па наёмніках Хасэ дэль Прада. Савіных адзначыў, што ў ААН не пацвердзілі, што ім штосьці вядома пра беларускіх наёмнікаў, якія ваююць на баку войск Муамара Кадафі ў Лівіі. "Гэты факт можна разглядаць як доказ таго, што агенцтва Associated Press з'яўляецца наёмным агітатарам і інструментам заказной прапаганды", — заявіў Савіных.
Вядома, што Хасэ дэль Прада заявіў амерыканскаму журналісту, што ён не мае ніякай інфармацыі і таму не можа пацвердзіць прысутнасць нейкіх наёмнікаў з Беларусі ў Лівіі.
"Такім чынам, выкрытая чарговая спроба фальсіфікацыі рэальнага стану справаў заходняй медыйнай арганізацыяй", — зрабіў выснову Савіных.