МЗС Беларусі звярнуў увагу на крызіс у Сірыі

Пра гэта паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына.

"Мы ўважліва сочым за падзеямі, што адбываюцца цяпер у Сірыі", — адзначыла яна.

Хваляванні ў Сірыі пачаліся ў сярэдзіне сакавіка пасля арышту ў горадзе Дараа групы школьнікаў, якія пісалі на сценах антыўрадавыя лозунгі. Пазней хваляванні распаўсюдзіліся на іншыя гарады краіны.