МЗС Беларусі не бачыць патрэбы ў візіце Лёнінга ў Мінск

Нагадаем, што Беларусь адмовілася пускаць у краіну ўпаўнаважанага Федэральнага ўрада Нямеччыны па палітыцы ў галіне правоў чалавека Маркуса Лёнінга.

Па словах Ваньшынай, якія перадае БЕЛТА, яго ўнёсак у беларуска-нямецкія адносіны нельга ацаніць як пазітыўны. Ваньшына адзначыла, што пры адмове Беларусь улічыла, што ў Нямеччыну не адзін раз не пускалі беларускіх афіцыйных асобаў, у тым ліку тых, у каго ёсць шэнгенская віза, і якія павінны былі ўдзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах.

Па словах Ваньшынай, ліст, які меўся перадаць Лёнінг, Нямеччына перадала цяпер дыпламатычнымі каналамі.