МЗС Беларусі не каментуе адсутнасць амбасадараў ЕС і ЗША на Дні Перамогі

Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў прэс-сакратар ведамства Андрэй Савіных.


Нагадаем, афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі прайшлі 9 траўня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, вышэйшых службовых асоб краіны і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. Аднак сярод дыпламатаў не было амбасадараў краін Еўрасаюза і ЗША. Гэта падкрэслівалася ў навінах беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, а таксама ў паведамленні дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.


Амбасадары краін ЕС і прадстаўнік пасольства ЗША ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі зранку 10 траўня. Як растлумачыў кіраўнік венгерскай амбасады Феранц Контра, дыпламатаў папросту не запрасілі на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі.