МЗС Беларусі: Пэўныя тэндэнцыі ў дачыненнях з ЕС павінны выспець
На брыфінгу ў Мінску прэс-сакратара знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Андрэя Савіных папрасілі пракаментаваць вяртанне амбасадараў краін Еўрасаюза.
"Апошнім часам мы гаворым дастаткова шмат па дадзеным пытанні. Мы ў свой час вернемся да абмеркавання гэтай тэмы", — цытуе словы Савіных БелаПАН. Аднак прэс-сакратр адзначыў "пэўныя тэндэнцыі і працэсы", якія "павінны выспець".
Нагадаем, на працягу апошняга тыдня ў Мінск вярнуліся амбасадары краін ЕС, якія з'ехалі з беларускай сталіцы ў выніку дыпламатычнага скандала. Ад каментароў яны таксама адмаўляюцца.
Фота — ru.democraticbelarus.eu