МЗС: Два сябры місіі ПА АБСЕ — непажаданыя для ўезду ў Беларусь
Знешнепалітычнае ведамства не звязвае адмову ў візах з назіраннем на выбарах.
Нагадаем, што два назіральнікі з місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ не атрымалі ўязных візаў у Беларусь. Гэта парламентары з Літвы і Нямеччыны.
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных у каментары БелаПАН паведаміў, што ўезд абодвух гэтых замежнікаў на тэрыторыю Беларусі разглядаецца як непажаданы. Дыпламат падкрэсліў, што гэтая адмова ніяк не звязаная з выбарамі. Па словах Савіных, беларускі бок пацвярджае, што зробіць усё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.
Тым часам каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ Матэа Мекачы заявіў, што расчараваны гэтай навінай.
На фота — Андрэй Савіных