МЗС Літвы накіруе Беларусі ноту пратэсту

Як паведамляе delfi.lt, нота пратэсту будзе ўручаная сёння. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента палітыкі ўсходняга суседства МЗС Эдмінас Багдонаc — былы амбасадар Літвы ў Беларусі.

У ноце звяртаецца ўвага на тое, што гэты выпад супраць літоўскай амбасады ў Мінску — не першы. Раней будынак пасольства быў абліты фарбай, а таксама каля яго была знойдзеная імітацыйнае выбуховае прыстасаванне.

Нагадаем, уначы на 7 лістапада двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю на тэрыторыю літоўскай амбасады. Абедзве бутэлькі загарэліся. Але служба аховы амбасады хутка пагасіла агонь.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з гэтай нагоды.

Фота — kievskaya.com.ua