МЗС: логіка санкцый ЕС у дачыненні Беларусі тупіковая

Са словаў намесніцы начальніка ўпраўлення інфармацыі Міністэрства замежных справаў Марыі Ваньшынай, практычна ўсё насельніцтва Беларусі трапіла пад прыцэл “перадузятай палітыкі” ЕС. Цяпер кожны грамадзянін, які атрымлівае заробак ці іншае ўзнагароджанне ад дзяржавы, нават дапамогу на дзіця, знаходзіцца пад пагрозай. Так прадстаўніца МЗС пракаментавала новае рашэнне еўрапейскіх палітыкаў, перадае БЕЛТА.

Менавіта таму яна называе логіку ЕС “тупіковай” і недэмакратычнай.