МЗС не бачыць патрэбы наноў адкрываць офіс АБСЕ

Афіцыйна спыненне працы адбылося ў сувязі з выкананнем мандата. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што час “пераканаўча паказаў правільнасць гэтай пазіцыі”, інфармуе БелаПАН.

 

Паводле яго слоў, рашэнне аб закрыцці офіса з практычнага пункту гледжання беларускі бок разглядаў “як сродак аптымізацыі выдаткаў рэгулярнага бюджэту АБСЕ”. “Больш сродкаў стала выдзяляцца на праграмную дзейнасць арганізацыі”, - падкрэсліў ён.

 

Нагадаем, што місія назіральнікаў АБСЕ, якая працавала на парламенцкіх выбарах у Беларусі, ацаніла іх правядзенне крытычна. Афіцыйная справаздача чакаецца неўзабаве.