МЗС перасцерагае ад паездак па-за курортныя зоны Егіпту

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных кажа, што ў Беларусі ўважліва сочаць за падзеямі, якія адбываюцца ў Егіпце, перадае interfax.by.

Нагадаем, часовы ўрад Егіпту ў панядзелак увечары падаў у адстаўку і перадаў уладу ваеннай радзе. Парламенцкія выбары ў краіне прызначаныя на 28 лістапада. Кааліцыя рэвалюцыйных рухаў выступае супраць цяперашняй улады.

Паводле паведамленняў егіпецкіх СМІ, на 22 лістапада запланаваны "марш мільёнаў".