МЗС Расіі і Італіі абмеркавалі сітуацыю вакол Беларусі

Як паведамляе прэс-служба МЗС РФ, 10 сакавіка адбылася сустрэча статс-сакратара — намесніка міністра замежных справаў Расіі Рыгора Карасіна — з намеснікам міністра замежных справаў Італьянскай Рэспублікі Альфрэда Манціка.

Падчас гутаркі абмеркавалі шэраг міжнародных пытанняў, у прыватнасці, сітуацыю вакол Беларусі. Пра падрабязнасці пакуль нічога не паведамляецца.