МЗС Расіі: Лёс расійскіх грамадзянаў нам не абыякавы
22 лютага ў Мінску пачнецца суд над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам. МЗС Расіі працягвае сачыць за гэтай сітуацыяй.
Пра гэта 17 лютага на брыфінгу ў Маскве заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.
Паводле Лукашэвіча, дагэтуль не прад'яўленыя доказы віны грамадзянаў Расіі і дзеянняў, што ім інкрымінуюцца. "Іх лёс нам далёка не абыякавы", — адзначыў ён і выказаў спадзеў, што суд разбярэцца ў гэтай справе, перадае ІА REGNUM.