МЗС запрашае амбасадараў Еўрасаюза вярнуцца
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, еўрапейскія амбасадары могуць вярнуцца ў любы момант, а тыя, хто сабраўся пакінуць краіну, не абавязаны з'язджаць.
Савіных таксама адзначыў, што ад'езд еўрапейскіх амбасадараў зусім не азначае, што кіраўнікі беларускіх дыппрадстаўніцтваў у ЕС таксама павінны вярнуцца на радзіму. Па словах дыпламата, МЗС не плануе вяртаць амбасадараў з краін ЕС, бо Беларусь накіраваная на ўрэгуляванне сітуацыі.
Разам з тым адзін з еўрапейскіх дыпламатаў у Мінску паведаміў БелаПАН, што амбасадары ЕС могуць застацца ў сваіх краінах для кансультацый "не на тыдні, а на доўгія месяцы".