МЗС запрасіў замежных паслоў на Дзень Незалежнасці
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, запрашэнні на святкаванне Дня Незалежнасці накіраваныя ўсім прадстаўнікам дыпкорпусу ў Мінску.
Пры гэтым Савіных заявіў, што тэрміны дасылкі запрашэнняў значэння не маюць. Між тым на прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня еўрапейскія дыпламаты заявілі, што атрымалі запрашэнні на свята за тыдзень да мерапрыемстваў. Па іх словах, з-за позняй дасылкі іх удзел немагчымы, бо графік плануецца загадзя.
Прэс-сакратар МЗС нагадаў, што на цырымонію 9 траўня не былі запрошаныя амбасадары краін ЕС, якія "раней адмовіліся ад удзелу ў афіцыйных мерапрыемствах на вышэйшым узроўні". Нагадаем, што Беларуская тэлевізія заяўляла, што амбасадары самі адмовіліся ад удзелу ў святкаванні Дня Перамогі.