На 50 рублёў даражэе праезд у Віцебску і Магілёве

У Віцебску апошні раз тарыфы падраслі 12 жніўня, а ў Магілёве — яшчэ ў канцы ліпеня. Нагадаем, што на днях вырас кошт праезду ў гарадскім транспарце Гомеля і Барысава. Чакаецца, што да канца тыдня можа падаражэць праезд у Мінску.