На Алімпіядзе ў Лондане разыгралі першыя 12 камплектаў медалёў
Беларусаў сярод прызёраў пакуль няма.
Узнагароды на рахунку спартсменаў з 19 краінаў. Напрыклад, Кітай ужо мае 6 медалёў, Італія і ЗША — 5, Бразілія, Паўднёвая Карэя, Японія — па 3 медалі, перадае БелаПАН.
З беларусаў найбольш паспяхова выступіла вяслярка Кацярына Карстэн, якая выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў, паказаўшы першы вынік у сваім заездзе (7 хвілінаў 30,31 секунды).