На Аршанскім полі невядомыя вандалы зламалі крыж

Крыж з надпісам "Героям Аршанскай перамогі" стаяў на пагорку — над вялікай палянай на беразе рэчкі Крапівенкі. Унізе быў усталяваны памятны камень. Ён не пацярпеў, перадае Радыё "Свабода".

Па словах аршанскага краязнаўцы Юрыя Копціка, сам крыж паваліцца ніяк не мог: быў добра ўмацаваны і вытрымаў не адну навальніцу.

Нагадаем, што на полі, дзе адбывалася гістарычная Аршанская бітва, з 1991 года ладзіўся фэст беларускай бардаўскай песні ды паэзіі. Апошнія гады імпрэза змяніла фармат і месца правядзення, бо міліцыя не давала ўдзельнікам збірацца на гэтым месцы. Летась і сёлета само поле ўзаралі, каб да крыжа і помніка нельга было пад'ехаць на машыне.

Фота — svaboda.org