На аўтарынак у мінскай Малінаўцы перасталі хадзіць маршруткі з цэнтра

Як паведамляе interfax.by, перавозчык адмовіўся працаваць на маршруце №1181-ТК, які ішоў ад дыспетчарскай станцыі "Дружная" да аўтарынку. Аднаўляць рух маршрутных таксовак па гэтым маршруце бліжэйшым часам не плануецца.

Такім чынам, з кастрычніка да аўтарынка ў Малінаўцы будуць хадзіць толькі дзве маршруткі — №1026 ГЦ "Ждановічы" — Аўтарынак" і №1153 "Аўтарынак — МВЦ "Экспабел".

Фота — wmn.by