На аўтатрасе пад Кобрынам збіраюць грыбы (фота)
Да вяскоўцаў, якія першыя знайшлі шампіньёны, ужо далучыліся гараджане.
Як паведамляе сайт tomin.by, цэлае "грыбное поле" знаходзіцца на развілцы дарог Кобрын — Мінск. Людзі кажуць, што збіраюць шампіёны і для сябе, і на продаж. Іх зусім не бянтэжыць загазаванасць гэтай мясцовасці.

