На Багамах забаранілі забіваць акул

Новы закон дазволіць стварыць запаведнік для акул на плошчы 630.000 квадратных кіламетраў.

Па дадзеных абаронцаў жывёл, штогод у свеце забіваюць 73 мільёна акул.Часта іх пазбаўляюць жыцця толькі дзеля плаўнікоў, суп з якіх лічыцца дэлікатэсам.