На “Баранавічыдрэў” праз рамонт цэху 10 гадоў прастойваюць станкі

Праверка паказала, што там скарачаюцца аб’ёмы вытворчасці і змяншаецца колькасць прадукцыі на экспарт.


Рэканструкцыя цэха дзвярэй доўжыцца ўжо 10 гадоў, хаця ў гэты праект укладзена больш за 23 мільярды рублёў. На складах стаіць абсталяванне, набытае для прадпрыемства ў 2000-2007 гадах  — станкі, трансфарматарная падстанцыя, халадзільная камера. У той жа час на рэалізацыі знаходзяцца тавары, у якіх даўно скончыўся тэрмін прыдатнасці.